Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Усходні фрот

Усходні фронт Першай сусьветнай вайны — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны, на якім адбываліся баявыя дзеяньні паміж Расеяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 году) выступіла Румынія.

Усходні фронт па сваёй працягласьці нашмат пераўзыходзіў Заходні фронт. З гэтай прычыны вайна на Ўсходнім фронце мела менш пазыцыйны характар у параўнаньні з Заходнім фронтам. Пасьля кастрычніцкага перавароту, калі ў Расеі была ўсталяваная бальшавіцкая ўлада, баявыя дзеяньні на Ўсходнім фронце прыпыніліся. Урад Савецкай Расеі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісаньня сэпаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 году Цэнтральныя дзяржавы падпісалі Берасьцейскую мірную дамову з Украінскай Народнай Рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 году — з Савецкай Расеяй. Савецкая Расея пазбаўлялася велізарных тэрыторыяў і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, апынуўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 траўня 1918 году падпісаць мір зь Нямеччынай і яе саюзьнікамі.
(артыкул цалкам…)

Нарукаўны знак

Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь (ВАРБ) — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў траўні 1995 году на аснове дзьвюх Менскіх вышэйшых вайсковых вучэльняў: інжынэрнай, якая існавала з траўня 1953 году, і каманднай, што існавала з 1980 году.

На 2018 год ВАРБ рыхтавала афіцэраў для тактычнага, апэратыўнага і апэратыўна-стратэгічнага зьвяна. Працавала магістратура, ад’юнктура і дактарантура. Існаваў навукова-дасьледчы палігон. Штоквартал выпускалі «Зборнік навуковых артыкулаў ВАРБ». Налічвалася 10 факультэтаў, у тым ліку факультэт Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў і факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Курсантаў рыхтавалі цягам 4—5 гадоў для замяшчэньня першасных афіцэрскіх пасадаў з прысваеньнем званьня «лейтэнант». Сярод амаль 700 выкладнікаў звыш 200 мелі навуковыя ступені і званьні, у тым ліку налічвалася 18 прафэсараў. Бібліятэка мела пераважна тэхнічную літаратуру і мела чытальні з кампутарамі для доступу ў Сеціва. Налічвалася звыш 10 спартовых сэкцыяў. З трэцяга курсу навучэнцы пражывалі ў інтэрнаце. Месьцілася ў Першамайскім раёне Менску пад адрасам прасп. Незалежнасьці, д. 220.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 студзеня)

Гэты дзень у гісторыі

Генрык Валезы

21 лютага: Міжнародны дзень роднае мовы (ЮНЭСКО)

  • 1543 — імпэратар Этыёпіі Гэлаўдэўас пры падтрымцы Партугаліі разьбіў адальскага імама Ахмэда Граня
  • 1574 — каранацыя Генрыка Валезы (на выяве)
  • 1613 — Земскі сабор абраў царом маскоўскім Міхаіла Раманава
  • 1848Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс апублікавалі «Маніфэст камуністычнае партыі»
  • 1918 — выйшла Першая Ўстаўная Грамата БНР і ўтварыўся яе часовы ўрад — Беларускі народны сакратарыят
  • 1952 — у Пакістане загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданьне бэнгальскай мове статусу дзяржаўнае
  • 1995 — амэрыканец Стыў Фосэт першым у гісторыі сам-адзін перасёк Ціхі акіян на аэрастаце
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.